Поиск компаний

Главная >> все организации >> РАГНА Этнакрама

РАГНА Этнакрама

Контактная информация
Минск, Сухая, 4

Этнакрама РАГНА прапануе ўнікальныя аўтарскія рэчы, сувеніры і падарункі ў беларускім этнастылі.

Прадпрыемства ўжо сем гадоў займаецца стварэннем і рэалізацыяй уласнай прадукцыі.

 

РАГ123

 

           Місія кампаніі – стварэнне сучасных рэчаў з захаванымі і адаптаванымі традыцыйнымі сэнсамі і функцыянальнасцю, тутэйшай вонкавай і

           ўнутранай эстэтыкай, ужываннем традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў вырабу.

 

           Мы прапануем супрацоўніцтва творчым асобам і вытворцам ў сферы этнадызайну.

 

           Калі Вы шукаеце незвычайны падарунак для сяброў, калег і блізкіх, то Вам – да нас!

 

 

 

ВЫ МОЖАЦЕ НАБЫЦЬ І ЗАМОВІЦЬ У НАС НАСТУПНУЮ ПРАДУКЦЫЮ:

 

  • Посуд і кухонныя прылады – сталовыя наборы, кубкі і міскі, гаршчкі і імбрыкі, бутэлькі і чаркі, бочкі і ручнікі, цыбульнікі і часнычнікі, днішкі і лапаткі (звыш 300 пазіцый)
  • Інтэр’ерныя і побытавыя рэчы, дэкор – драўляныя, каваныя, керамічныя, саламяныя, васковыя, гіпсавыя, тканыя і шытыя, статуэткі і вазы, павукі і пано, свечкі і падсвечнікі, вышываныя падушкі і тканыя палавікі, скарбонкі і капілкі (звыш 500 пазіцый)
  • Адзенне і абутак – шыццё і валянне, лён, воўна і бавоўна, футболкі і кашулі, шкарпэткі, тапкі і валёнкі, шалі, шалікі і хусткі, рукавіцы і пульсэты (звыш 100 пазіцый)
  • Аксесуары – ліццё, завушніцы, брошы і кулоны, торбы, заплечнікі і касметчыкі, гаманцы і ключніцы, грабеньчыкі і бралокі, іншае (звыш 700 пазіцый)
  • Цацкі, гульні – у тым ліку драўляныя пазлы і ваўчкі (звыш 100 пазіцый)
  • Кнігі мастацкія і навуковыя (каля 100 пазіцый)
  • Паштоўкі святочныя і турыстычныя (каля 100 пазіцый)
  • Магніты разнастайных тэхнік выканання (каля 100 пазіцый)
  • Мыла натуральнае
  • Свісцёлкі, акарыны, дудкі
  • Папяровыя мадэлі замкаў і архітэктурных помнікаў
  • Пасы жаночыя, мужчынскія, дзіцячыя
  • Музычныя дыскі
  • Старыя рэчы
  • Кошыкі, кашпо з лазы і чароту
  • Прылады для ткацтва
  • Даматкань ільнаная, ніткі ільняныя і ваўняныя
  • Нататнікі
  • Газеты, часопісы, календары
  • Падарункавая запакоўка
  • Падарункавы сертыфікат


Асаблівы накірунак нашых інтарэсаў – арганізацыя этнатураў і гістарычных тураў па Беларусі, фальклорных і гістарычных імпрэз.
З нашай дапамогай Вы можаце адправіцца ў вандроўку па цікавых беларускіх мясцінах з магчымасцю дайсці і дакрануцца да святых камянёў, крыніц і курганаў, адведаць тысячагадовыя дзейсныя могілкі з сярэдневяковымі каменнымі крыжамі, паназіраць за птушкамі, наведаць найвялікшае ва Ўсходняй Еўропе балота, навучыцца пячы хлеб, паўдзельнічаць у старадаўніх абрадах і рытуалах, пастраляць з лука і прымерыць даспехі, і шмат іншага.

 

Мы арганізуем для Вас карпатыўную імпрэзу, карпаратыўнае і асабістае свята ў тутэйшым стылі –аздабленне, строі, стравы, мова, спевы, танцы, гульні, падарункі!


Будзем рады дапамагчы Вам дакрануцца да тутэйшых традыцый і магіі нашай зямлі!


АДРАС ЭТНАКРАМЫ РАГНА

  • г. Мінск, вул. Сухая, 4/вул. Караля, 22
  • метро «Фрунзенская»

ГРАФІК ПРАЦЫ

  • панядзелак – субота: з 10.00 да 20.00
  • нядзеля: з 10.00 да 17.00

КАНТАКТЫ

  • +375 (29) 8346987
  • +375 (44) 5414768
Товары и услуги компании